Заплакаў падчас спрэчкі пра мову. Рэальныя гісторыі з жыцця Уладзіміра Караткевіча
Хіба хто з вас, калі быў падлеткам, не ўяўляў, што беларускія літаратары днямі і начамі думаюць толькі пра вёску? Альбо нон-стоп пішуць свае творы, захопленыя безлімітным натхненнем? Насамрэч яны — перш за ўсё людзі. Сёння, у дзень 95-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, мы зноў глядзім на яго не як на недасяжнага класіка са школьнай праграмы, а як на чалавека з вялікай гамай пачуццяў, сваіх перажыванняў і клопатаў.